Паслугі

Наяўныя паслугі

  • Перавозка, транспарціраванне і экспедзіраванне грузаў
  • Агентаванне і фрахтаванне судоў
  • Прадстаўніцтва на мытні (усе паслугі мытнага пасярэдніка)
  • Перавозка грузаў В2В, транспарціроўка “ад дзвярэй да дзвярэй”

Спецыялізацыя

Пры транспарціраванні грузаў ЗАТ “Юнгтыне экспедыцыя” канцэнтруецца на індывідуальных замовах і імкнецца максімальна выканаць усе пажаданні кліентаў. Спецыялізацыя пры перагрузцы (перавалцы):

  • Прадукцыя сельскай гаспадаркі (рапс, збожжа, жмых, раслінны алей і г.д.);
  • Угнаенні (карбамідныя, калійныя, NPK і інш.);
  • Наліўныя і пакаваныя хімікаты;
  • Грузы ў кантэйнерах;
  • Драўніна;
  • Іншыя вадкія, сыпкія, пакаваныя і непакаваныя грузы.

Годнасці і выключнасць

ЗАТ “Юнгтыне экспедыцыя” прызнае, што перавозка грузаў – важкая адказнасць, і прымае на сябе гэтую адказнасць.

Мы маем усю сетку надзейных партнёраў, можам карыстацца іх складскімі плошчамі ў Клайпедскім марскім порце (які не замярзае) і працаваць з суднаходнымі кантэйнернымі лініямі, што гарантуе належнае захоўванне грузу і якасныя паслугі па перагрузцы. Кліенты, у сваю чаргу, могуць размяркоўваць, перагружаць вадкія і пакаваныя хімікаты, якія патрабуюць асаблівага нагляду, а таксама раслінны алей, угнаенні, прадукты сельскай гаспадаркі і г.д.

Партнёры

У мэтах аказання сваім кліентам паслуг вышэйшай якасці, якія адпавядаюць чаканням кліентаў, мы працуем з грузавой фірмай АТ “Клайпедос юру кровиню компанія”, Клайпедскай стывідорнай кампаніяй “Бега”, стывідорнай кампаніяй “Клайпедос Смельте”, ЗАТ “Клайпедос контейнерю терміналас”, ЗАТ “Вакару крова”, Клайпедской дзяржаўнай дырэкцыяй марскага порта, АТ “Летувос гяляжінкяляй”, таксама з кампаніямі па кантролю  грузаперавозак: ЗАТ “Inspectorate Klaipėda”, ЗАТ “Секаргас iр компанія“, ЗАТ “SGS Klaipėda Ltd”.