Развіццё

Выразная мэта

Мэтай заснавальнікау (дата нараджэння ЗАТ “Юнгтыне экспедыцыя” – 1998 г.) было, каб кампанія стала адной з сучасных і лепшых у Літве. Мы пачыналі з перавозак і экспедзіравання, генеравалі важныя лагістычныя рашэнні і асобную ўвагу звярнулі на грузы, на  салідарныя адносіны з кліентамі і партнёрамі. Дзякуючы паслядоўнай і мэтанакіраванай працы, “Юнгтыне экспедыцыя” практыкуе кваліфікаваныя, вышэйшай якасці паслугі, якія звязаны з марскімі і сухапутнымі грузаперавозкамі.

Прарыў

Маючы на мэце доўгатэрміновы поспехі, ЗАТ “Юнгтыне экспедыцыя” паслядоўна стварала стратэгію ўстойлівага бізнесу і яе адказна ажыццяўла. Імкнучыся да найбольшай выгады  кліентаў, у 2004 годзе кампанія зрабіла  прарыўны крок – да сваёй перавозчыцкай і экспедытарскай дзейнасці дадала паслугі агентавання і фрахтавання судоў. З 2010 года “Юнгтыне экспедыцыя” – яшчэ і чыгуначны экспедытар. Пашырэнне спектра паслуг дазволіла выканаць і патрабаванні тых кліентаў, якія зацікаўлены ў дастаўцы грузаў “ад дзвярэй да дзвярэй”.

ЗАТ “Юнгтыне экспедыцыя” - сёння

ЗАТ “Юнгтыне экспедыцыя” мае найвысшыя рэйтынгі і выдатныя вынікі ў сектары лагістыкі Клайпедскага порта. Гэта запатрабавала шмат працы, намаганняў, часу. Кампанія перавозіць грузы ва ўсе краіны свету – на судах, па чыгунцы, аўтатранспартам, а па неабходнасці – мультымадальным або інтэрмадальным транспартам. Мы можам прапанаваць кліенту паслугу прадстаўніка ў розных партовых службах і на мытні, сюрвеерскія паслугі, аптымальны маршрут перавозкі груза, у тым ліку праз суднаходныя лініі, генераваць лагістычныя рашэнні, кансультаваць па розных пытаннях у галіне грузаперавозак.